11 лістапада 2021 г. — 200 гадоў з дня нараджэння Фёдара Міхайлавіча Дастаеўскага (1821–1881), рускага пісьменніка, род якога паходзіць з в. Дастоева (Іванаўскі р-н; 1506)
Фёдар Міхайлавіч Дастаеўскі нарадзіўся 11 лістапада 1821 г. у сям’і лекара. Скончыў Пецярбургскае ваенна-інжынернае вучылішча (1843). Першы раман Ф. М. Дастаеўскага «Бедныя людзі» (1846) паставіў аўтара ў шэраг вядомых прадстаўнікоў натуральнай школы, высока ацэнены крытыкамі.
27 верасня 2021 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Надзеі Мiкалаеўны Парчук (1951), паэта, публіцыста, літаратурнага крытыка
Надзея Мікалаеўна Парчук нарадзілася 27 верасня 1951 г. у в. Ладараж Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Па стане здароўя Надзея на пяць гадоў пазней пайшла ў школу, вучылася са сваім малодшым братам у адным класе. Пасля заканчэння Ладаражскай дзесяцігодкі (1973) яна паспяхова паступіла ў Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум.
23 красавіка 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Якімавіча Гаўрылюка (1911–1941), украінскага пісьменніка, удзельніка вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Аляксандр Якімавіч Гаўрылюк нарадзіўся 23 красавіка 1911 г. у в. Забалоцце Бельскага павета Сядлецкай губерні (цяпер Бельскага ваяводства, Польшча) у сялянскай сям’і. У час Першай сусветнай вайны сям’я была ў бежанцах у Пецярбургу, Варонежскай і Харкаўскай губернях. Яго бацька служыў у расійскай арміі, у 1917 г. удзельнічаў у штурме Зімняга палаца, потым ў родным сяле ўзначаліў рэвалюцыйны камітэт.
15 кастрычніка 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Анатоля Іванавіча Дзенісейкі (1946), пісьменніка-дакументаліста, публіцыста, краязнаўца
Анатоль Іванавіч Дзенісейка нарадзіўся 15 кастрычніка 1946 г. у в. Вулька-Антопальская Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Антопальскай сярэдняй школы праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі (1965–1968). У 1973 г. скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна.
5 верасня 2021 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Анатоля Аляксеевіча Кудласевіча (1961), паэта, празаіка
Анатоль Аляксеевіч Кудласевіч нарадзіўся 5 верасня 1961 г. у в. Талмачова Столінскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і калгаснікаў. У школе яго здольнасці да літаратуры заўважыла першая настаўніца Клаўдзія Філімонаўна Токарава. У 1977 г. скончыў дзевяць класаў Кароціцкай школы і паступіў у Пінскі сельскагаспадарчы тэхнікум, які скончыў па спецыяльнасці «ветэрынарыя».
25 жніўня 2021 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Праскурава (1926–1987), пісьменніка, публіцыста, заслужанага дзеяча культуры БССР (1968)
Васіль Фёдаравіч Праскураў нарадзіўся 25 жніўня 1926 г. у вёсцы Нягоціна Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька, Фёдар Карпавіч, працаваў лесніком, маці, Санклета Максімаўна, хадзіла ў наймы, бо сваёй зямлі бацькі не мелі, у 1929 г. бацькі ўступілі ў калгас. У вялікай сям’і Васіль быў пятым дзіцём.
19 жніўня 2021 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Віктара Канстанцінавіча Гардзея (1946), пісьменніка, перакладчыка, лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа
Віктар Канстанцінавіч Гардзей нарадзіўся 19 жніўня 1946 г. у вёсцы Малыя Круговічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Пасля заканчэння Круговіцкай сярэдняй школы (1964) працаваў у мясцовым калгасе «Сцяг Леніна», а потым — у ляхавіцкай раённай газеце «Будаўнік камунізму», з 1966 г. — у ганцавіцкай раённай газеце «Савецкае Палессе» (загадчык аддзела пісем, адказны сакратар, намеснік рэдактара).
6 жніўня 2021 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Іванавіча Кулеша (1956), паэта, пісьменніка, педагога
Міхаіл Іванавіч Кулеш нарадзіўся 6 жніўня 1956 г. у вёсцы Палкоцічы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў васьмігадовую школу ў вёсцы, СШ № 4 г. Пінска, паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які закончыў у 1978 г.
11 ліпеня 2021 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Янкі Чабора (Іван Сцяпанавіч Патаповіч; 1911–1943), паэта, публіцыста, удзельніка нацыянальна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі
Іван Сцяпанавіч Патаповіч нарадзіўся 11 ліпеня 1911 г. у вёсцы Рачканы Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у вялікай патрыярхальнай сялянскай сям’і. Дзеці змалку прывучаліся да працы, дапамагалі па гаспадарцы.
5 красавіка 2021 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Майсеевіча Юдзіцкага (1941), журналіста, публіцыста, пісьменніка
Аляксандр Майсеевіч Юдзіцкі нарадзіўся 5 красавіка 1941 г. у г. Херсон (Украіна). Яго бацька Пётр Гранік загінуў на фронце. Выхоўваў малога айчым Міхаіл Юдзіцкі. Дзяцінства прыпала на цяжкія пасляваенныя гады. Пасля заканчэння школы Аляксандр Юдзіцкі працаваў слесарам, мацавальшчыкам горных вырабатак. У 1964 г. скончыў Крыварожскі гарнарудны інстытут па спецыяльнасці «электрапрывад і аўтаматызацыя прамысловых установак».